ПРОФСОЮЗ«УНИВЕРСИТЕТСКАЯ СОЛИДАРНОСТЬ»ПРОФСОЮЗ«УНИВЕРСИТЕТСКАЯ СОЛИДАРНОСТЬ»
Салідарнасць — ключ да перамогі!

Крайне сумніўная электаральная працэдура, па непаразуменні
названая «выбарамі», чакана выклікала масавае абурэнне грамадзян Рэспублікі Беларусь, на якое ўлады адказалі шырокамаштабным гвалтам і рэпрэсіямі ў дачыненні да многіх удзельнікаў пратэстаў.
Ёсць усе падставы меркаваць, што рэальныя вынікі «выбараў» у Беларусі дыяметральна адрозніваюцца ад афіцыйна абвешчаных. Яскравым пацвярджэннем гэтага з’яўляюцца стыхійныя страйкі і выступленні на шматлікіх прадпрыемствах. Масавы пратэстны рух народжаны не толькі нахабнай фальсіфікацыяй вынікаў прэзідэнцкіх выбараў аўтарытарным рэжымам Лукашэнкі, які ўтрымлівае ўладу ў сваіх руках ужо 26 гадоў. Народныя выступленні адлюстроўваюць таксама шырока распаўсюджаную незадаволенасць антысацыяльнай палітыкай гэтага рэжыму, які прыкрываецца папулісцкай дэмагогіяй.

Лютае абурэнне ў гэтай сітуацыі выклікаюць дзеянні казённых «прафсаюзаў» Беларусі (ФПБ), кіраўніцтва якіх заняло антынародную пазіцыю, фактычна падтрымаўшы рэпрэсіі і сілавыя разгоны мірных акцый пратэсту. У тым ліку і на іх сумленні ляжыць усё больш узрастаючы градус гвалту. Мы лічым, што ў цяперашняй сітуацыі, першае дзеянне, якое павінен зрабіць кожны прыстойны чалавек у Беларусі безадносна сваіх палітычных поглядаў — выйсці са складу такіх лаялісцкіх арганізацый, якія паразітуюць на сумленных працаўніках, і ўступіць у адзін з дэмакратычных прафсаюзаў, якія дзейнічаюць у галіне, альбо ствараць новыя там, дзе такіх прафсаюзаў няма.

Мы лічым, што асноўная адказнасць за тое, што адбываецца ляжыць на дзеючым кіраўніцтве Рэспублікі Беларусь, якое з поўнай упэўненасцю можна лічыць незаконна ўзурпавала уладу. Ўпэўненыя, што братэрскі народ Беларусі зможа дамагчыся справядлівасці і вярнуць уладу ў краіне сваім законным прадстаўнікам. Мяркуем, што галоўным інструментам у гэтай барацьбе павінна быць салідарнасць паміж усімі, каму неабыякава будучыня незалежнай і свабоднай Беларусі. Спадзяемся, што важную ролю ў гэтай барацьбе сыграе незалежны прафсаюзны рух. Мы ўпэўненыя, што менавіта салідарныя дзеяньні, у тым ліку і ўсеагульны страйк, могуць пракласці шлях у дэмакратычную і сацыяльна справядлівую будучыню.

Мы салідарныя з пазіцыяй незалежнага прафсаюзнага руху краіны — Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, які рэзка асудзіў рэпрэсіўныя дзеянні ўладаў і заклікае працоўных да барацьбы за страчаныя правы і свабоды. Мы таксама падтрымліваем патрабаванне навуковай грамадскасці, навукоўцаў і выкладчыкаў Рэспублікі Беларусь пакласці канец гвалту уладаў супраць мірных грамадзян і вызваліць усіх палітычных зняволеных.

Мы зычым нашым сябрам і калегам поспеху і стойкасці ў іх барацьбе і гатовыя аказаць ім усю магчымую дапамогу.
Лічым патрэбным адзначыць, што тое, што адбываецца ў Беларусі трагічна пераклікаецца з тым, што адбываецца ў Расіі, у прыватнасці з несціхаючымі пратэстамі ў Хабараўскам краі, а таксама з нядаўнімі выступамі за свабодныя выбары ў Маскве і супраць пенсійнай «рэформы». Імкненне грамадзян да свабодных выбараў, рэальнаму прадстаўніцтву сваіх сацыяльных і палітычных інтарэсаў у сучаснай рэчаіснасці постсавецкай прасторы з’яўляецца ўніверсальнай аб’яднаўчай сілай.

Мы заклікаем міжнародны працоўны і прафсаюзны рух, у прыватнасці, міжнародныя прафцэнтры, выгнаць з свайго складу ўсе афіцыёзныя і залежныя ад улады і працадаўцаў арганізацыі, што маскіруюцца пад прафсаюзы, як цалкам дыскрэдытаваўшыя сябе. Мы заклікаем да байкоту ўсіх арганізацый і структур Беларусі, якія заплямілі сябе падтрымкай антынародных дзеянняў цяперашняй улады.

Жыве Беларусь! У барацьбе здабудзем мы права сваё!